Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведкаў Яговы ў Беларусі паболела на 125 чалавек. Фотарэпартаж з хрышчэньня

У суботу на стадыёне «Трактар» адбылося хрышчэньне новых сьведкаў Яговы.

Хрышчэньне звычайна адбываецца на кангрэсах Сьведкаў Яговы. Так чалавек паказвае, што хоча стаць вучнем Ісуса Хрыста. Хрысьцяць у Сьведкаў Яговы поўным апусканьнем у ваду.

Хрышчэньне прызначана для тых, хто стаў дастаткова дарослым, каб зразумець і прыняць «добрую вестку пра царства Бога». Перш чым хрысьціцца, чалавек павінен пачуць Слова Бога, прыняць у сэрца біблійнае вучэньне і пакаяцца ў грахах — на ўсё гэта немаўля ня здольнае, — кажуць Сьведкі Яговы.

На рэгіянальным кангрэсе 2019 году ў суботу з раніцы на стадыёне былі 8429 чалавек.

У Беларусі налічваецца пасьля хрышчэньня ў суботу стала 6271 Сьведкаў Яговы. Агулам па сьвеце іх больш за 20 мільёнаў.

На рэгіянальным кангрэсе 2019 году ў суботу з раніцы на стадыёне былі 8429 чалавек.

16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG