Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага дыплямата праапэравалі ў Анкары, стан ягоны цяжкі 

абноўлена

Страляніна, ілюстрацыйнае фота
Страляніна, ілюстрацыйнае фота

Беларускаму дыплямату Аляксандру Паганшаву, параненаму напярэдадні ў Турэччыне, зроблена апэрацыя. Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін, лекары лічаць, што яна прайшла пасьпяхова, расказаў Анатоль Глаз. Тым ня менш стан дарадцы-пасланца амбасады Беларусі ў Турэччыне па-ранейшаму ацэньваецца як цяжкі. Ён застаецца ў шпіталі ў рэанімацыі. Ці прыстаўленая пры ім ахова, Глаз ня ведае.

Міністар замежных справаў Турэччыны Мэвалют Чавушоглу тым часам расказаў, што апэрацыя прайшла «ў найвышэйшай ступені пасьпяхова», і хоць пацыент у рэанімацыі, ягоны стан «задавальняльны» — цягам дня яго могуць перавесьці ў звычайную палату. За справай сочыць у тым ліку прэзыдэнт Турэччыны, дадаў ён. Яшчэ 24-га Чавушаглу правёў тэлефонныя перамовы зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем.

Як паведамляюць турэцкія СМІ, нападнік быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам і напаў на супрацоўніка амбасады, калі той вяртаўся дадому. Ён двойчы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства. Газэта Hürriyet называе іх суседзямі.

Пасьля гэтага нападнік застрэліўся. Ёсьць зьвесткі, што ён былы вайсковец.

Турэцкі бок пакуль мяркуе, што напад ня меў палітычнага падтэксту.

У 2016-м падчас выступу на адкрыцьці ў Анкары фотавыставы «Расея ад Калінінграду да Камчаткі вачыма падарожніка» быў застрэлены расейскі амбасадар Андрэй Карлаў. Нападніка забілі паліцыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG