Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Турэччыне: нападнік цяжка параніў беларускага дыплямата і застрэліўся сам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Невядомы ў Анкары двойчы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hürriyet.

Інфармацыю сайту tut.by пацьвердзілі ў МЗС Беларусі. У міністэрстве адзначылі, што нападнік быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, на супрацоўніка амбасады напаў, калі той вяртаўся дадому. Hürriyet называе іх суседзямі.

Дыплямат знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Нападнік застрэліўся. Паведамляецца, што ён былы вайсковец.

У 2016 падчас выступу на адкрыцьці ў Анкары фотавыставы «Расея ад Калінінграду да Камчаткі вачыма падарожніка» быў застрэлены расейскі амбасадар Андрэй Карлаў. Нападнік быў забіты паліцыянтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG