Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліп Satisfaction ад «Белмашу» прызналі «неналежнай рэклямай» і загадалі выдаліць


Рэкляма заводу «Белмаш» пад песьню Бэні Бэнасі
Рэкляма заводу «Белмаш» пад песьню Бэні Бэнасі

Міністэрства гандлю ў адказе на зварот на Petitions.by паведаміла рашэньне наконт рэклямнага роліку заводу «Белмаш» зь дзяўчатамі ў купальніках — пародыі на кліп італьянскага дыджэя Бэні Бэнасі «Satisfaction» 2002 году.

Заводу загадалі «спыніць разьмяшчэньне (распаўсюд) неналежнай рэклямы» цягам трох дзён з атрыманьня ліста, высланага 22 ліпеня. На момант публікацыі кліп застаецца дасяжным на афіцыйным Youtube-канале заводу.​ Толькі на гэтым канале ў відэа 716 тысяч праглядаў.

У апісаньні відэа сьцьвярджалася, што завод у сьпёку дазволіў супрацоўніцам разьдзявацца і працаваць у купальніках. Мінгандлю выявіла, што гэта «не адпавядае рэчаіснасьці». Як гэта праверылі і з каго складалася рабочая група міністэрства, не ўдакладняецца.

Сродкам масавай інфармацыі, якія «падпадаюць пад юрысдыкцыю беларускага заканадаўства», рэкамэндавалі выдаліць відэа з публікацыяў. Загаду выдаліць відэа ўсім карыстальнікам Мінгандлю не дае.

Ці аштрафавалі завод за неналежную рэкляму, невядома, але адзначаецца, што міністэрства «ня бачыць неабходнасьці ў падвышэньні памеру адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб рэкляме».

Аўтар пэтыцыі патрабаваў таксама, каб міністэрства «прыцягнула да адказнасьці СМІ, якія дапамагалі гэтую рэкляму распаўсюджваць». На гэта Мінгандлю не адказала.

Пэтыцыю супраць роліка падпісалі 109 карыстальнікаў. Аўтар звароту пісаў пра «неэтычныя прыёмы для прыцягненьня ўвагі да прадукцыі» і выстаўленьне рботніц або акторак «у зусім не этычным і не прывабным сьвятле, абразьлівым для жанчыны». Таксама аўтар заяўляў пра наяўнасьць сувязі між сэксуальнай аб’ектывізацыяй у рэкляме і частатой сэксуальнага гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG