У водах Японскага мора памежнікі КНДР затрымалі расейскі рыбалоўны карабель (сэйнэр) «Сянхайлінь-8» у ноч з 16 на 17 ліпеня, калі той плыў лавіць рыбу, расказаў РБК дырэктар кампаніі, якая валодае караблём.
Расейскі бок сьцьвярджае, што карабель затрымалі ў нэўтральных водах: у 53 марскіх мілях (амаль 100 км) ад берага, а тэрытарыяльнымі водамі лічацца толькі 12 міляў ад берага. Пры тым прычынай затрыманьня называюць нібыта незаконнае перасяканьне мяжы.
Кампанія даведалася пра затрыманьне ад расейскага амбасадара, які наведаў маракоў — там спачатку думалі, карабель у дрэйфе, а сувязі няма з тэхнічных прычынаў, але затым пабачылі, што праз спадарожнік пабачылі, што карабель плыве ў КНДР.
На караблі было 17 чалавек экіпажу, зь якіх два — грамадзяне Паўднёвай Карэі, астатнія ж — грамадзяне Расеі. Капітана і ягонага памочніка, а таксама двух карэйцаў з экіпажу ў КНДР пасялілі ў гатэль, астатніх трымаюць у каютах на караблі і не выпускаюць нават на палубу.
У амбасадзе КНДР у Маскве паведамілі РИА Новости, што «з улікам добрых стасункаў» з Расеяй «чакаюць, што пасьля праверкі маракі і карабель будуць накіраваныя ў Расейскую фэдэрацыю». Улады КНДР сьцьвярджаюць, што капітан карабля прызнаў заход у тэрытарыяльныя воды краіны.