Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым лідэрам кансэрватыўнай партыі і прэм’ерам Вялікай Брытаніі абраны Борыс Джонсан


NORTHEM IRELAND - Boris Johnson, a leadership candidate for Britain's Conservative Party, gestures as he speaks during a hustings event in Belfast, Northern Ireland, July 2, 2019
NORTHEM IRELAND - Boris Johnson, a leadership candidate for Britain's Conservative Party, gestures as he speaks during a hustings event in Belfast, Northern Ireland, July 2, 2019

Галасаваньне стартавала 6 ліпеня, яно праводзілася праз пошту. Удзельнічаць у выбарах новага лідэра маглі 160 тысяч чальцоў партыі. Пераможца і баступнікТэрэзы Мэй заняў пасаду брытанскага прэмʼера.

Джонсан лічыўся фаварытам спаборніцтва за гэтую пасаду Паводле яго, Вялікая Брытанія мусіць выйсьці з Эўразьвязу да заканчэньня тэрміну 31 кастрычніка — «Трэба гэта зрабіць або памерці, што б ні здарылася». «Тое, што нам трэба, гэта воля і дух» — заявіў Джонсан.

Чакаецца, што Джонсан афіцыйна ўступіць на пасаду кіраўніка ўраду 24 ліпеня.

У барацьбе за крэслапрам'ера Джонсан абышоў міністра замежных справаў Джэрэмі Ганта.

Напярэдадні абвяшчэньня пераможцы ў брытанскім урадзе адбылося некалькі адставак. Так, незадоўга да абвяшчэньня новага кіраўніка ўраду сышла ў адстаўку намесьніца міністра адукацыі Вялікабрытаніі Эн Мілтан.

У лісьце, накіраваным на імя прэм’ера Тэрэзы Мэй, яна выказала занепакоенасьць тым, што з прыходам новага лідэра падвысіцца рызыка «жорсткага» выхаду краіны з ЭЗ. Паводле яе, выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без пагадненьня выклікае ў яе «сур’ёзную занепакоенасьць».

Напярэдадні заяву аб адстаўцы падаў намесьнік міністра замежных справаў Алан Данкан. Паводле брытанскіх СМІ, такое рашэньне ён прыняў з прычыны таго, што кіраўніком ураду можа стаць былы кіраўнік МЗС краіны Борыс Джонсан.

Данкан, які лічыцца праэўрапейскім палітыкам, неаднаразова крытыкаваў Джонсана, які прытрымліваецца думкі, што Вялікабрытанія павінна любой цаной пакінуць ЭЗ да 31 кастрычнiка 2019 году.

Чакаецца, што на працягу гэтага тыдня ў адстаўку пададуць яшчэ некалькі міністраў, у прыватнасьці, міністар фінансаў Філіп Гэманд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG