Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Генадзя Грушавога, кіраўніка фонду «Дзецям Чарнобылю»


Генадзь Грушавы і чарнобыльскія дзеці
Генадзь Грушавы і чарнобыльскія дзеці

Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 ліпеня 1950 году нарадзіўся Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».

Таксама ў гэты дзень

1198 — быў заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1959 — адбылася «кухонная спрэчка»: у ходзе візыту ў СССР на адкрыцьці амэрыканскай выставы ў Маскве віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан меў дыскусію з савецкім генэральным сакратаром Мікітам Хрушчовым.

1993 — у Лідзе быў адкрыты помнік Францішку Скарыну.

Instagram Скарыны: Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах

1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікаванае паведамленьне Цэнтральнага Банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — у Наваградку адкрыты мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз таемна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1754 — Юзаф Арнульф Гедройць, князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменьнік, асьветнік, перакладнік.

1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак.

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч.

1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст.

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно.

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

У памяці

1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф.

1927 — Акутагава Рунаскэ, японскі паэт і пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG