Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі: 400 рублёў — крытычна нізкі заробак


Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты, архіўнае фота
Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты, архіўнае фота

Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты выступіў 21 ліпеня ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

Сярод іншага ён расказаў пра выкананьне заданьня віцэ-прэм’ера Аляксандра Турчына: той у траўні казаў, што да 1 ліпеня ў краіне не павінна застацца прадпрыемстваў, на якіх людзям плоцяць менш за 400 рублёў, а на 1 студзеня 2020 году — на якіх плоцяць менш за 500.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на травень 2,4% беларусаў мелі налічаны заробак, меншы за 300 рублёў; 8,1% — ад 300 да 400 рублёў.

Круты прызнаў, што ў Беларусі пяць месяцаў таму было 207 прадпрыемстваў, дзе заробкі ніжэйшыя за 400 рублёў, але цяпер засталося толькі 87 (і зь іх 85% у камунальнай уласнасьці), а «апэратыўны маніторынг паказвае, што па выніках паўгодзьдзя застанецца ня больш за 10».

«Зразумела, што заробак у 400 рублёў пры наяўнасьці сям'і, дзяцей, — гэта недапушчальна нізкі, проста крытычна нізкі ўзровень, і такога проста быць не павінна», — разважае міністар.

Круты таксама згадаў нізкія тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту ў краіне: за першае паўгодзьдзе 2019 году ВУП вырас на 0,9%, а чакалі росту на 1,8%. Міністар вінаваціць вонкавыя фактары — найперш страты ад бруднай расейскай нафты. Гэты фактар будзе ўплываць на ВУП і ў другім квартале, але, кажа Круты, «мы ўсё ж такі шукаем практычна ў штодзённым рэжыме рэзэрвы ў нашых галінах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG