Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацьвіенка выступае за ўвядзеньне адзінай валюты ў рамках «Саюзу РФ і Беларусі»


Валянціна Мацьвіенка
Валянціна Мацьвіенка

Расея і Беларусь у рамках «Саюзнай дзяржавы» павінны будуць прыйсьці да ўвядзеньня адзінай валюты. Пра гэта заявіла ў нядзелю старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка ў этэры беларускага тэлеканалу ОНТ.

«Гэта павінен быць паўнавартасны саюз з пункту гледжаньня эканомік, якія разьвіваюцца аднолькава, бо інтэгравацца ў адваротным выпадку будзе складана. Гэта саюз, які павінен на тым або іншым этапе мець адзіную валюту, таму што вельмі цяжка з рознымі валютамі вызначаць адзіную фінансавую, валютную палітыку», — адзначыла кіраўніца Савету Фэдэрацыі расейскага парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG