Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар: Расеі і Беларусі ня трэба сьпяшацца з адзінай валютай


Belarus — Belarusian rouble, coins, rubiel, 2019
Belarus — Belarusian rouble, coins, rubiel, 2019

РФ і Беларусі ня трэба сьпяшацца з рашэньнем пытаньня пра адзіную валюту і грашова-крэдытную палітыку, гэта завяршальны этап інтэграцыі, заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў нядзелю.

«Бегчы наперадзе з пункту гледжаньня стварэньня адзінай валюты і адзінай грашова-крэдытнай палітыкі сапраўды ня варта, трэба, каб эканамічная ўзаемасувязь была настолькі моцная, каб ўвядзеньне валюты не прыводзіла да такіх ваганьняў», — сказаў Арэшкін. Міністар адзначыў, што пераход на адзіную валюту — гэта завяршальны этап інтэграцыі Расеі і Беларусі.

«Тут мы так глыбока гэтае пытаньне не абмяркоўвалі, таму што гэта пытаньне зусім далёкіх тэрмінаў, мы цяпер глядзім на бліжэйшыя пару гадоў. <...> Мы цяпер працуем над тым, каб расейскія і беларускія прадпрыемствы незалежна ад іх рэгістрацыі заставаліся ў адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў Арэшкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG