Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён патануў»: хлопчык расказаў пра свой дзіцячы садок Пуціну яго жа фразай пра падлодку


Сям’я Сафронавых на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, 19 ліпеня
Сям’я Сафронавых на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, 19 ліпеня

У час сустрэчы з пацярпелымі ад патопу ў Іркуцкай вобласьці 19 ліпеня Ўладзімір Пуцін спытаў хлопчыка, што сталася зь ягоным дзіцячым садком. Хлопчык адказаў: «Ён патануў, але яго рамантуюць».

Расейцы пабачылі ў гэтым падабенства да словаў самаго Пуціна. У 2000 годзе ў інтэрвію CNN яго спыталі, што сталася з атамнай падводнай лодкай «Курск», на якой загінулі 118 маракоў. Пуцін з усьмешкай адказаў відавочнае: «Яна патанула».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG