Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран захапіў танкер ў Пэрсыдзкай затоцы


Патруль Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі захапіў у Пэрсыдзкай затоцы замежны нафтаналіўны танкер. На яго борце былі 12 чалавек. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на іранскую дзяржаўную тэлевізію.

Пад сьцягам якой краіны ішло судна, пакуль не ўдакладняецца. Паводле дадзеных Ірану, танкер перавозіў кантрабанднае паліва.

16 ліпеня стала вядома пра зьнікненьне ў Армускай пратоцы танкера Riah пад сьцягам Панамы. Судна перастала перадаваць свае каардынаты. Прадстаўнік іранскага МЗС заявіў, што ў танкеры ўзьніклі тэхнічныя непаладкі. Іранскія вайскоўцы адбуксавалі танкер для рамонту.

11 траўня як мінімум на чатыры судны, якія знаходзіліся каля тэрытарыяльных вод ААЭ, адбыліся напады. Пра ахвяры, як і пра разьліў нафты, не паведамлялася. Падрабязнасьці інцыдэнту застаюцца невядомыя.

4 ліпеня марская пяхота Вялікабрытаніі затрымала іранскі нафтавы танкер Grace-1 у водах Гібралтару, які ішоў у Сырыю ў парушэньне міжнародных санкцый. Тэгеран абяцаў ужыць захады ў адказ.

9 ліпеня іранскія караблі паспрабавалі захапіць брытанскі нафтавы танкер, які ішоў у суправаджэньні фрэгата Montrose. У Тэгеране спробу захопу брытанскага танкера адмаўляюць.

У траўні і чэрвені ЗША абвінавацілі Тэгеран і Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ў нападах на танкеры ў Аманскай і Пэрсыдзкай затоках. Гэтыя абвінавачаньні іранскія ўлады таксама адхілілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG