Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік «Ляпісаў» 35 дзён у коме. Нападніка затрымалі, але суд адкладаюць


Руслан Уладыка, архіўнае фота
Руслан Уладыка, архіўнае фота

Гітарысту Руслану Ўладыку, вядомаму пад псэўданімам «Пан», 12 ліпеня споўнілася 45 гадоў. На гэты дзень ён застаецца ў коме, сказаў Свабодзе ягоны сябра, музычны прадусар Яўген Калмыкоў.

Руслана Ўладыку зьбілі і абрабавалі 6 чэрвеня ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, дагэтуль застаецца ў штучнай коме. Але надзея на выздараўленьне ёсьць: лекары кажуць, калі людзі выходзяць з такога стану цягам 50 дзён, то часьцей за ўсё «больш-менш вяртаюцца да нармальнага жыцьця».

Яўген Калмыкоў кажа, што ведае прозьвішча меркаванага нападніка:

«Магу сказаць, што гэта рэцыдывіст, у яго была непагашаная судзімасьць, — расказвае ён. — Ён затрыманы, але суд адкладзены, бо ёсьць надзея, што Руслан яшчэ дасьць паказаньні».

Дактары адзначаюць станоўчую дынаміку ў стане Ўладыкі: калі трымаюць за руку, можа сьціснуць і не адпускаць, можа варухнуць нагой, расплюшчвае вочы. Калмыкоў згадвае: сьледчы казаў сястры Ўладыкі, што нядаўна чалавек ляжаў у такім стане паўгода, але ачуняў, сам ходзіць і дае паказаньні.

Руслан Уладыка быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да ягонага распаду ў 2014 годзе. Потым пачаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG