Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на 10 пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Аварыя 1986 году была ня першай на Чарнобыльскай АЭС. 9 верасьня 1982 году адбыўся разрыў тэхналягічнага канала на 1-м рэактары. Як пра аварыю даведалася кіраўніцтва Ўкраінскай ССР?
Які з гэтых фактараў Міжнародная кансультацыйная група па ядзернай бясьпецы назвала сярод прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году?
У якой краіне празь некалькі дзён пасьля аварыі ўлады прынялі рашэньне раздаваць прэпараты ёду для прафіляктыкі раку шчытападобнай залозы ў дзяцей?
Якая колькасьць беларусаў апынулася ў зоне радыеактыўнага заражэньня адразу пасьля аварыі?
Калі ў 1986 годзе ў галоўнай савецкай газэце «Правда» зьявілася першае падрабязнае паведамленьне пра сытуацыю ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС?
На якую суму ацэньваюць эканамічную шкоду для Беларусі ад Чарнобыльскай катастрофы за 30 гадоў?
97% трансуранавых элемэнтаў у выглядзе аскепкаў ядзернага паліва пасьля чарнобыльскай аварыі прызямлілася ў Беларусі. Які пэрыяд паўраспаду аднаго з гэтых элемэнтаў, плютонію-239?
У выніку распаду плютонію-241 утвараецца амэрыцый-241. Паводле прагнозаў навукоўцаў, як зьменіцца агульная радыеактыўнасьць глебы на тэрыторыях, заражаных амэрыцыем-241, праз сто гадоў пасьля аварыі?
У чэрвені 2016 году надышоў пэрыяд паўраспаду пасьлячарнобыльскага цэзію-137. Адразу пасьля Чарнобыльскай аварыі, на якой частцы тэрыторыі Беларусі глеба была ў той ці іншай ступені заражаная цэзіем-137?
Які горад знаходзіцца бліжэй за 150 кілямэтраў ад будаванай цяпер Астравецкай АЭС?