Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзеньне з партрэтам Пуціна і надпісам «Армія Расеі» прадаецца ў цэнтры Менску. ФОТА


Адзеньне з надпісам «Армія Расеі» і «Вырашу адным мігам» з партрэтам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прадаецца ў цэнтры Менску ў краме пад брэндам расейскага рэпэра Цімаці.

Прадавачкі крамы «Black Star Shop», якая ёсьць аўтарызаваным пунктам брэнду расейскага рэпэра, паведамілі, што «армейская» лінія адзеньня — супраца лэйбла Цімаці «Black Star» з расейскай арміяй.

Паводле супрацоўнікаў крамы, мілітарная вопратка ў стылі ўнісэкс карыстаецца ў Беларусі папулярнасьцю — як сярод жанчын, так і сярод мужчын. Кошт майкі з Пуціным — каля 100 рублёў.

Рэпэр Цімаці вядомы як адданы прыхільнік Уладзіміра Пуціна і сябар кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Напрыканцы чэрвеня Цімаці даў бясплатны канцэрт у Менску ў межах Дня Расеі ў фан-зоне ІІ Эўрапейскіх гульняў. У чэрвені ў Менску пад ягоным брэндам адкрылася бургерная.

5 ліпеня падчас традыцыйнай імпрэзы Міністэрства замежных спраў Беларусі для замежных дыпляматаў амбасадар Расеі Дзьмітрый Мезенцаў падарыў плякат II Эўрапейскіх гульняў з аўтографам Цімаці сыну міністра Ўладзімера Макея Арцёму, які любіць ягоную творчасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG