Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей і прадстаўнікі зяця Трампа наведалі адкрыцьцё мэмарыялу ўцекачам з Наваградзкага гета


Памятны знак на адным зь месцаў расстрэлу габрэяў з Наваградзкага гета
Памятны знак на адным зь месцаў расстрэлу габрэяў з Наваградзкага гета

Мэмарыяльная сьцяна, прысьвечаная ўцёкам габрэяў з Наваградзкага гета ў 1943 годзе, зьявілася каля музэю габрэйскага супраціву ў Наваградку, паведамляе Tut.by.

На адкрыцьцё сьцяны ў Наваградку прыехаў Уладзімір Макей разам з сынам Арцёмам. Для іх правялі экскурсію па Музэі габрэйскага супраціву, прадэманстравалі рэчы партызанаў, знойдзеныя падчас археалягічных раскопак.

Стваральніца музэю Тамара Вяршыцкая распавяла міністру замежных спраў, што мэмарыял зьявіўся дзякуючы былому вязьню гета Джэку Кагану.

На адкрыцьцё помніка прыехалі таксама прадстаўнікі дарадцы і зяця прэзыдэнта ЗША Трампа — Джарэда Кушнера, пасол Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб, дзеці і ўнукі братоў Бельскіх, якія арганізавалі ў вайну габрэйскі партызанскі атрад у Налібоцкай пушчы. Усяго на адкрыцьці сьцяны было 150 чалавек.

Міністар Уладзімер Макей пагутарыў з прадстаўнікамі сям’і Кушнер. Гэлена Кушнер распавяла міністру гісторыю выратаваньня сваёй сямʼі: яе бацькі разам зь іншымі вязьнямі Наваградзкага гета выкапалі тунэль, празь які і ўцяклі.

Да вайны ў Наваградку пражывала больш за 6 тысяч габрэяў. З гета выратаваліся 250 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG