Месца выбуху салюту 3 ліпеня. Відэа з дрону
Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту ў парку Перамогі каля стэлы «Менск — горад-герой», дзе напярэдадні прайшоў парад да афіцыйнага Дня Незалежнасьці, чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, а аскепкі паляцелі ў бок людзей. Як выглядае месца выбуху ў парку Перамогі на наступны дзень, глядзіце ў відэа Свабоды.