Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пакажуць эпізод, прысьвечаны сучаснай Беларусі


Адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску, 21 чэрвеня 2019
Адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску, 21 чэрвеня 2019

Пра гэта расказалі арганізатары цырымоній адкрыцьця і закрыцьця.

Падчас цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў у Менску гледачам коратка прадставілі пэрыяды з гісторыі Беларусі — старажытны, сярэднявечны, а таксама пэрыяд новага часу і Другой сусьветнай вайны.

Як расказалі арганізатары цырымоній адкрыцьця гульняў і закрыцьця, ужо падчас знаходжаньня ў Беларусі ў іх зьявілася ідэя паказаць таксама і сучасную Беларусь. Гэта будзе зроблена на цырымоніі закрыцьця. Яна пачнецца ў 22.00 30 чэрвеня.

Як і падчас цырымоніі адкрыцьця, на закрыцьці Эўрагульняў выступяць кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэз Кацыянчыч, які на адкрыцьці выступаў па-беларуску. Як расказалі арганізатары, гэта была ўласная ініцыятыва спадара Кацыянчыча і на закрыцьці ён, хутчэй за ўсё, таксама будзе выступаць па-беларуску.

Арганізацыяй цырымоній адкрыцьця і закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў займалася расейская кампанія «Арт Сіці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG