Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску распачаты збор сродкаў на лячэньне і догляд прафэсаркі Дадзіёмавай


Вольга Дадзіёмава да хваробы.
Вольга Дадзіёмава да хваробы.

Вучні і сям’я прафэсаркі Вольгі Дадзіёмавай просяць усіх неабыякавых людзей пералічыць любую суму грошай праз краўдфандынгавую плятформу Molamola.by

Сабраныя сродкі пойдуць на лячэньне і догляд паралізаванай у выніку цяжкай анкалягічнай хваробы былой загадчыцы катэдры беларускай музыкі Акадэміі музыкі, якая напісала 16 кніг па гісторыі музычнай культуры Беларусі.

Нават цяпер, калі ў Вольгі працуе толькі адна рука і адно вока, яна піша сваю 17-ю кнігу пад назвай «Гісторыя музычнай культуры Беларусі ў падзеях і асобах».

Вольга Дадзіёмава вядомая тым, што знайшла ў замежных архівах тысячы невядомых помнікаў музычнай культуры Беларусі і стварыла гісторыю беларускай музыкі. Гэтыя пошукі і шматлікія замежныя паездкі былі ўласнай ініцыятывай спадарыні Вольгі і не аплачваліся ўстановамі, дзе яна працавала. На ўсё гэта былі патрачаныя асабістыя зьберажэньні апантанай шукальніцы беларускіх музычных скарбаў.

Некалькі тыдняў таму Вольга Дадзіёмава, нягледзячы на свой цяжкі стан, знайшла ў сабе сілы даць інтэрвію Радыё Свабода.

Пералічыць грошы можна ТУТ.

Кнігі Вольгі Дадзіёмавай.
Кнігі Вольгі Дадзіёмавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG