Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі ўсё часьцей спрабуюць нелегальна ўвезьці мясную сыравіну, — Рассельгаснагляд


Фітасанітарны кантроль. Ілюстрацыйнае фота
Фітасанітарны кантроль. Ілюстрацыйнае фота

Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях «адзначае павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага ўвозу мясной сыравіны праз расейска-беларускі ўчастак адміністрацыйнай мяжы ў Смаленскай вобласьці», паведаміла 26 чэрвеня прэс-служба расейскага ведамства.

У чэрвені мабільныя групы затрымалі чатыры транспартных сродкі, якія спрабавалі ўвезьці сырое мяса агульнай вагой больш за 13,5 тоны без вэтэрынарных дакумэнтаў, адзначаецца ў рэлізе.

На гэтым тыдні апэратыўнікі Смаленскай мытні спынілі тры мікрааўтобусы, якія рухаліся ў абыход афіцыйных пунктаў, «у якіх у антысанітарных умовах знаходзілася больш за 10,5 тоны мяса ялавічыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG