Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Гедройця атрымаў Уладзімер Арлоў


У Менску 11 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Уладальнікам галоўнай узнагароды і чэку на 5000 эўра стаў Уладзімер Арлоў за кнігу «Танцы над горадам»​.

  • 2 месцаАльгерд Бахарэвіч за кнігу «Сабакі Эўропы».
  • 3 месца Вінцэсь Мудроў за кнігу «Забойца анёла».

Папярэднія пераможцы

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
  • Зьміцер Бартосік з кнігай​ «Быў у пана верабейка гаварушчы»​ (2017).

Прэмія імя народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная ў 2011-м. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу мастацкай прозы, выдадзеную ў мінулым годзе.

​Аўтар кнігі, якая заняла трэцяе месца, атрымае публікацыю кнігі ў выдавецтвы «Кнігазбор»; другое — творчую стыпэндыю ў Доме творчасьці пісьменьнікаў на высьпе Готлянд у Швэцыі; пераможца прэміі — чэк на 5000 эўра. Фундатары прэміі — Фонд «Вяртаньне» і Польскі інстытут у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG