Грамадзяне Беларусі змогуць бязь візы наведваць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
24 чэрвеня ў Менску падпісалі адпаведны дакумэнт. Зьмены ўступяць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парлямэнтамі абедзьвюх краін.
Сёньня беларусы могуць наведваць бязь візаў больш за 40 краін.
Беларусь таксама плянуе падпісаць дамову аб бязьвізавых паездках з Босьніяй і Герцагавінай.
Гэтае пытаньне ўздымалася 20 чэрвеня падчас сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынём прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам.