Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё больш арабаў лічаць сябе атэістамі і не давяраюць рэлігійным лідэрам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шырокае дасьледаваньне жыхароў краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі паказала, што ўсё больш арабаў называе сябе атэістамі.

Дасьледаваньне правялі BBC News Arabic i Arab Barometer. Ад восені 2018 года да вясны 2019 было апытана 25 407 чалавек у 10 краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, а таксама Палестынскай Аўтаноміі.

З апытаньня вынікае, што працэнт тых, хто акрэсьлівае сябе як атэістаў вырас з 11% у 2012-2014 гадах, да 18% у 2019 годзе. Найбольш атэістаў ва ўзроставай групе да 30 год.

Давер да рэлігійных лідэраў зьменшыўся паўсюль, акрамя Лібану, дзе ён павялічыўся ўдвая ад 2016 году. Самае вялікае падзеньне зафіксаванае ў Марока, Лібіі і Палестыне. А давер да ісламісцкіх рухаў, такіх як Хамас, Хэзбала і Мусульманскае брацтва яшчэ меншы, чым да лідэраў.

Адно з пытаньняў датычыла стаўленьня да гомасэксуалізму. Самай лібэральнай краінай аказаўся Альжыр. Там 26% апытаных адказалі, што гомасэксуалізм дапушчальны. Але там жа 27% лічаць забойствы гонару таксама дапушчальнымі. Адзінай краінай, дзе гомасэксуалізм аказаўся больш дапушчальны, чым забойствы гонару — Судан — 17% і 14% адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG