Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні бал на ЦТ па беларускай мове вырас з 36 да 51


Цэнтралізаванае тэставаньне, архіўнае фота
Цэнтралізаванае тэставаньне, архіўнае фота

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове. Паглядзець вынікі можна тут.

Як расказалі Tut.by у інстытуце, на тэст не прыйшлі каля 4% ад 22 тысяч абітурыентаў. Вынікі тых, хто сёлета здаў тэст, лепшыя за мінулы год:

  • сярэдні бал вырас да 51,41 зь леташніх 35,92;
  • 100 балаў набралі 42 чалавекі, летась — 21 чалавек;
  • адсотак тых, хто набраў 70 балаў і больш, «прыкладна такі ж, як летась».

Рост сярэдняга бала тлумачыцца новай мэтодыкай падліку: выніковая адзнака залежыць ад каэфіцыенту «складанасьці» заданьня, які вызначаецца ўжо ў час праверкі работаў, пры тым балы налічваюцца і за часткова правільны адказ.

Неўзабаве маюць зьявіцца вынікі тэстаў па расейскай мове. У аўторак 25 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць фізыку, затым 27-га гісторыю Беларусі, 29-га — геаграфію, а 1 ліпеня — сусьветную гісторыю найноўшага часу. Рэзэрвовыя дні — 6, 8 і 10 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG