Лукашэнкі, Мядзьведзеў, Кадыраў. Як глядзелі адкрыцьцё Эўрагульняў у vip-ложы. ФОТА
21 чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ІІ Эўрапейскіх гульняў. У vip-ложы побач з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонымі сынамі знаходзіліся высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі і ганаровыя госьці: прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон і іншыя.