Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Кузьмы Чорнага


Кузьма Чорны. (З фондаў БДАМЛМ)
Кузьма Чорны. (З фондаў БДАМЛМ)

Падзеі 24 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Кузьма Чорны. Ён зьяўляецца аўтарам раманаў:

  • «Пошукі будучыні»;
  • «Млечны шлях»;
  • «Трэцяе пакаленьне».

Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

Таксама ў гэты дзень

1812 — войскі Напалеона Банапарта перайшлі Нёман з боку Коўна, пачалася расейска-француская вайна 1812 году.

1934 — сталіца Ўкраіны была перанесена з Харкава ў Кіеў.

1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.

1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгі Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.

1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўстанавіў блякаду Заходняга Бэрліну (працягвалася 324 дні).

1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

У гэты дзень нарадзіліся

1777 — Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

1796 — Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 стаў чальцом тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 зьняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь.

1880 — Іван Краскоўскі, дзяяч беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў.

У памяці

1834 — памёр Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830-1831.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG