Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Эгіпту памёр у судзе


Мухамэд Мурсі
Мухамэд Мурсі

Былы прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі памёр у Каіры проста падчас судовага паседжаньня, паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на эгіпецкую тэлевізію. Паведамляецца, што Мурсі страціў прытомнасьць у залі суду.

У Мурсі ўжо быў сьмяротны прысуд, вынесены яму летам 2015 году: за дачыненьне да масавых уцёкаў зьняволеных з турмаў ў дні рэвалюцыі 2011 году і іх дачыненьне да беспарадкаў у гарадах Эгіпту.

У 2016 годзе Мурсі асудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Катару. Яго прызналі вінаватым у кіраўніцтве незаконнай арганізацыяй і ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў. Пры гэтым даказаць, што Мурсі асабіста перадаваў Катару сакрэтныя дадзеныя, абвінавачваньню не ўдалося.

Цяперашняе судовае паседжаньне таксама было па справе аб шпіянажы, у сувязі з кантактамі Мурсі з палестынскай групоўкай Хамас.


Мухамэд Мурсі, шчыльна зьвязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля году. У 2013 годзе ён быў зрынуты падчас вайсковага перавароту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG