Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі і Расеі зьявяцца новыя фітасанітарныя кантрольныя пункты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць фітасанітарных кантрольных пунктаў на беларуска-расейскай мяжы плянуецца павялічыць.

Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Захад», цытуючы заяву міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Анатоля Хацько на пасяджэньні Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі ў Менску 17 чэрвеня.

Цяпер у непасрэднай блізкасьці ад беларуска-расейскай мяжы разьмешчаны толькі два пункты фітасанітарнага кантролю — у Смаленскай і Пскоўскай абласьцях.

Фітасанітарны кантроль — разнавіднасьць памежнага кантролю ў мэтах абароны дзяржаўнай тэрыторыі ад пранікненьня ў краіну небясьпечных узбуджальнікаў хвароб расьлін, пустазельля і шкоднікаў расьлін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG