У Лунінцы трохгадовы хлопчык выпаў з вакна дзіцячага садку 13 чэрвеня падчас ціхага часу. Хлопчыка шпіталізавалі зь цялеснымі пашкоджаньнямі. Па факце здарэньня Сьледчы камітэт праводзіць праверку.
Пасьля абеду выхавацель паклала хлопчыка ў ложак на час ціхага часу і стала дапамагаць распрануцца іншым дзецям. Праз некалькі хвілін яна азірнулася і ўбачыла, што хлопчык выпаў з другога паверху. Ложак дзіцяці знаходзіўся ля вакна.
Сьледчыя высьветлілі, што калі дзеці былі на прагулцы, супрацоўніца садку адчыніла вакно, а па іх вяртаньні не пасьпела яго зачыніць.