Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эўрапейскія гульні ня будуць пускаць гледачоў зь дзіцячымі вазкамі


Менск-Арэна — адна з пляцовак Эўрапейскіх гульняў у Менску
Менск-Арэна — адна з пляцовак Эўрапейскіх гульняў у Менску

Дырэкцыя ІІ Эўрапейскіх гульняў апублікавала пералік рэчаў, якія забаронена праносіць на абʼекты ІІ Эўрапейскіх гульняў.

Нельга праносіць:

  • зброю, выбухоўкі, электрашокеры, піратэхнічныя сродкі муляжы і цацкі, падобныя для іх;
  • лазэрныя ўказкі і маркеры;
  • кастэты і працоўныя інструмэнты;
  • алькаголь, наркотыкі, псыхатропы;
  • прадукты харчаваньня і напоі, дазволена праносіць безалькагольныя напоі ў празрыстай бутэльцы;
  • прадметы і сумкі большыя за 40×40×45 і вагой большай за 5 кг;
  • дзіцячыя вазкі;
  • любыя рэклямныя матэрыялы;
  • жывёлаў акрамя сабак-павадыроў;
  • больш за 1 упакоўку лекаў ці больш за 7 найменаваньняў лекаў у любой форме;
  • тэрмасы і пляшкі;
  • сьцягі і банэры большыя за 2×1,5 м;
  • незарэгістраваныя сьцягі і вымпелы;
  • дроны;
  • любыя радыёэлектронныя і высокачастотныя прылады акрамя мабільных тэлефонаў.

Поўны пералік прадметаў тут. Паводле правілаў, гледачы мусяць здаваць забароненыя для праносу рэчы ў камэру захоўваньня.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG