Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі алігарх распавёў пра падарунак Лукашэнку


«Сябрам дару ровар», — так пракамэнтаваў парталу Tut.by падарунак Аляксандру Лукашэнку прадстаўнік расейскага алігарха Ігара Макарава.

  • 1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка катаўся з малодшым сынам Мікалаем пад Воршай на роварах. Tut.by высьветліў, што ровар як у Мікалая Лукашэнкі каштуе ня менш за 7,5 тысячы даляраў.
  • Прэс-сакратарка Натальля Эйсмант заявіла «Камсамольскай праўдзе», што ровары падарыў расейскі бізнэсовец, сябра Аляксандра Лукашэнкі Ігар Макараў.

У камэнтары парталу Tut.by прадстаўнік Ігара Макарава піша, што Макараў раней уваходзіў у алімпійскую зборную СССР, майстар спорту міжнароднага кляса і ганаровы прэзыдэнт Расейскай фэдэрацыі веласпорту.

«Менавіта таму ён шмат якім сваім сябрам і партнэрам дорыць ровар, які, па ягоным меркаваньні, можа зрабіць насычанае жыцьцё занятага чалавек больш збалянсаваным і здаровым», — патлумачыў прадстаўнік Макарава.

Ігар Макараў — заснавальнік кампаніі «ИТЕРА», прэзыдэнт міжнароднай групы кампаній «АРЕТИ».

У 2005 годзе быў прызначаны ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Маскве. У Беларусі ўзнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны і ордэнам Дружбы народаў.

Знаходзіцца на 48-м месцы з самых заможных бізнэсмэнаў Расеі. Ягоная маёмасьць ацэньваецца ў 2,1 мільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG