Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй пакідае пасаду старшыні Кансэрватыўнай партыі


Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй
Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй пакідае пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі 7 чэрвеня. Яна будзе па-ранейшаму выконваць абавязкі кіраўніка ўраду, пакуль партыя не абярэ свайго пераемніка.

Адстаўка Мэй азначае пачатак барацьбы за пасаду прэмʼер-міністра сярод 11 дэпутатаў парлямэнту, якія вылучылі свае кандыдатуры для ўдзелу ў двухэтапным выбарчым працэсе, што пачнецца 10 чэрвеня.

62-гадовая Мэй павінна пацьвердзіць сваю адстаўку 7 чэрвеня ў лісьце да Камітэту сябраў Кансэрватыўнай партыі — парлямэнцкай групы кансэрватараў, таксама вядомай як Камітэт 1922.

Пра намер сысьці ў адстаўку Мэй афіцыйна абвясьціла раней, 24 траўня:

На працягу бліжэйшых двух тыдняў 313 парлямэнтары з Кансэрватыўнай партыі павінны будуць правесьці некалькі раўндаў галасаваньня, каб скараціць колькасьць кандыдатаў на пасаду лідэра партыі да двух чалавек. Новага лідэра абяруць шляхам галасаваньня каля 125 тысяч сябраў партыі. Чакаецца, што ён таксама зойме пасаду прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі. Агульнага галасаваньня за гэта не праводзіцца.

Сярод фаварытаў на пасаду прэмʼер-міністра — былы міністар замежных спраў Борыс Джонсан, вядомы прыхільнік Brexit — выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу.

У красавіку 2019 году Лёндан атрымаў ад Эўразьвязу шасьцімесячную адтэрміноўку выхаду з ЭЗ для ўзгадненьня з брытанскім парлямэнтам. Новы тэрмін Brexit — 31 кастрычніка 2019 году. Мэй заявіла пра намер сысьці ў адстаўку пасьля таго, як не змагла дамовіцца з брытанскім парлямэнтам па пагадненьні аб Brexit.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG