Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы


Беларуськалій, Салігорск, ілюстрацыйнае фота
Беларуськалій, Салігорск, ілюстрацыйнае фота

Сьмерць рабочага ў шахце пацьвердзіў у Telegram Сьледчы камітэт.

Паводле сьледчых, рабочы атрымаў сьмяротную траўму 3 чэрвеня. Сьледчая апэратыўная група спусьцілася ў шахту, каб агледзець месца здарэньня. Ідзе праверка, каб высьветліць абставіны гібелі.

Салігорскае выданьне Autorun.by, якое першым паведаміла пра здарэньне, сьцьвярджае, што загінуў мужчына 1987 году па імі Яўген, які працаваў горнарабочым на ачышчальным забоі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у другой палове дня яго «прыціснула самаходным вагонам аб борт выпрацоўкі».

Летась у сакавіку падчас аварыі на шахце ў Салігорску загінулі 45-гадовы Максім Іваноў і 33-гадовы Дзьмітры Валькоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG