Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі грузавік зь біўнямі маманта, які рухаўся ў Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узрост артэфактаў старэйшы за 10 тысяч гадоў, два біўні маюць асаблівую каштоўнасьць, іх ацэньваюць у 10 тысяч даляраў.

Супрацоўнікі паліцыі ФСБ Расеі затрымалі ў Смаленскай вобласьці грузавік з біўнямі маманта. Грузавік рухаўся па аўтадарозе Масква — Менск у бок беларускай мяжы, паведамляе ria.ru.

Узрост артэфактаў складае ня менш за 10 тысяч гадоў. Дакумэнтаў на такі груз у кіроўцы не было. Паводле папярэдніх зьвестак, біўні былі здабытыя ў Якуціі, а грузавік імі наладавалі ўжо ў Маскве.

Расейскія сілавікі налічылі ў грузавіку каля 60 мяхоў зь біўнямі і іхнымі фрагмэнтамі. Экспэрты паведамілі, што два біўні і тры фрагмэнты маюць асаблівую культурную каштоўнасьць. Іх прыкладны кошт перавышае 650 тысяч расейскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). Па факце кантрабанды заведзена крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG