Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5,3% беларусаў жывуць за рысай беднасьці


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

На харчаваньне беларусы трацяць 40% сваіх даходаў, вынікае з афіцыйнай статыстыкі Белстату.

Сёлета 5,3% беларусаў маюць даходы ніжэйшыя, чым усталяваны пражытковы мінімум па краіне. Летась такіх было больш – 5,5%. Такія дадзеныя са спасылкай на дасьледаваньне Белстату публікуе БелаПАН.

На што беларусы трацяць грошы

Найбольшы адсотак тратаў беларусаў прыпадае на харчаваньне – 39,6%. На пакупку нехарчовых тавараў з гаманцоў беларусаў сыходзіць 31,1%. З гэтага на вопратку і абутак сыходзіць 6,8%.

На аплату паслугаў беларусы трацяць 26,4% сваіх даходаў, зь іх на камунальныя – 8,7%, мэдыцынскія – 1,4%, адукацыйныя – 2%, сувязь – 5,3%. Астатняе прыпадае на турыстычныя паслугі і наведваньне культурных устаноў і транспарт.

Што ядуць

Па дадзеных Белстат за год беларусы сталі есьці больш рыбы і морапрадуктаў, менш гародніны, хлеба і бульбы.

У сярэднім беларусы ядуць 5 кіляграмаў бульбы на месяц, мяса – 6,3 кіляграмы, рыбы і морапрадуктаў – 1,3 кіляграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG