Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію «Кніга году» атрымала Марыя Мартысевіч


Пісьменьніца і перакладчыца Марыя Мартысевіч
Пісьменьніца і перакладчыца Марыя Мартысевіч

У Менску абвясьцілі ляўрэата прэміі «Кніга году». Пераможцай стала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя».

Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе ў жанрах мастацкая проза, паэзія, эсэістыка, нон-фікшн. У склад журы мог увайсці любы беларускі пісьменнік і перакладчык. Пераможца прэміі атрымлівае 1000 эўраў.


Прэмія «Кніга году» была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы:

  • • за 2017 год — «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча;
  • • за 2016-ы — «Маё невымаўля» Насты Кудасавай;
  • • за 2015-ы — «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча;
  • • за 2014 год прэмія ўручалася ў трох намінацыях — «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча («Проза»), «Верхні горад» Антона Рудака («Паэзія»), «Сумны суп» Вольгі Гапеевай і «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Людмілы Рублеўскай («Дзіцячая літаратура»).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG