Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мэбля забясьпечвае камфорт прэзыдэнту Таджыкістану


Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон у таджыцкім Палацы Нацыі, верасень 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон у таджыцкім Палацы Нацыі, верасень 2018 году

«У кабінэтах найвышэйшага кіраўніцтва Таджыкістану, уключна з прэзыдэнтам, прэм’ерам і кіраўнікамі парлямэнту, стаіць выключна беларуская мэбля», паведаміў журналістам кіраўнік групы дружбы і супрацы з Палатай прадстаўнікоў Беларусі ў ніжэйшай палаце парлямэнту Таджыкістану Акілзада Нурула.

«Яна прыгожая і функцыянальна разнастайная. Менавіта таму мы аддаём перавагу сталам, шафам, крэслам беларускай вытворчасьці», — дадаў ён.

Акілзада Нурула ачольвае парлямэнцкую дэлегацыю сваёй краіны, якая тры дні будзе знаходзіцца ў Беларусі.

Мэбля і лесаматэрыялы, нафтапрадукты, пшаніца і пшанічная мука — вось тры кіты беларускага экспарту ў Таджыкістан. Раней таджыкі закуплялі ў Беларусі яшчэ і трактары. Але летась беларускую тэхніку пачалі зьбіраць непасрэдна ў Таджыкістане. За год выпусьцілі 108 трактароў.

У Беларусь таджыкі пастаўляюць найперш мінэральныя прадукты, тэкстыль, каштоўныя і паўкаштоўныя камяні. Агулам у 2018 годзе абедзьве краіны нагандлявалі на 40 мільёнаў даляраў.

«Гэта зусім не адпавядае нашаму патэнцыялу. У лепшыя гады мы мелі ўзаемны таваразварот удвая большы», — прызнаў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. І адразу прапанаваў таджыкам закупляць у Беларусі «поўны шлейф сельгасабсталяваньня для трактароў».

За мінулы год таджыцкі экспарт ва ўсе краіны склаў 1,1 мільярда даляраў, імпарт — 3,2 мільярда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG