Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-байца сілавога спэцпадразьдзяленьня будуць судзіць за забойства бізнэсоўца зь Бярэзані


Аўтамабіль Сьледчага камітэту, ілюстрацыйнае фота
Аўтамабіль Сьледчага камітэту, ілюстрацыйнае фота

Галоўнае сьледчае упраўленьне Сьледчага камітэту завершыла расьсьледаваньне крымінальнай справы аб забойстве бізнэсоўца Сяргея Мяцельскага зь Бярэзані (Беразіно), учыненага ў 2016 годзе.

Як паведамілі ў ведамстве, падчас расьсьледаваньня iншага цяжкага злачынства, забойства мэнэджара Касяка ў Менскім раёне, цела якога знайшлі толькі пасьля прысуду ў канцы 2018 году, былі атрыманыя зьвесткі аб датычнасьці двух чалавек да злачынства ў Бярэзані на Меншчыне. Гэта Сянкевіч і Сьветчыкаў, якія працавалі разам з Касяком.

Летась у кастрычніку Сянкевіч напісаў яўку з павіннай, у якой указаў, што забойства Мяцельскага яму замовіў Сьветчыкаў, паабяцаўшы заплаціць 30 тысяч даляраў.

Неўзабаве павінную напісаў і Сьветчыкаў, расказыўшы, што падвозіў Сянкевіча да месца забойства, што яны вымагалі ў прадпрымальніка паўмільёна даляраў і г.д. Паводле сьледчых, Сянкевіч у канфліктных сытуацыях схільны да некантраляваных паводзінаў, да таго ж, ён служыў у спэцпадразьдзяленьні, дзе атрымаў неабходныя веды ў абыходжаньні са зброяй.

Сянкевічу прад’яўленае абвінавачаньне ў забойстве. Ён прызнаўся, што пасьля расстрэлу бізнэсоўца на трасе Менск — Магілёў падпаліў машыну, каб замесьці сьляды. Сьветчыкаў абвінавачаны ў вымагальніцтве.

Крымінальная справа была перададзеная ў пракуратуру, а 24 траўня паступіла ў Менскі абласны суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG