Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачало расьсьледаваньне крымінальнай справы пра забойства мужчыны 1973 году нараджэньня, цела якога знайшлі ў спаленай машыне ля Бярэзані (Беразіно).
Мясцовыя жыхары гавораць Tut.by, што забіты быў «вельмі заможным прадпрымальнікам».
Па словах бярэзанцаў, у пажарніка, які праяжджаў міма, пабачыў машыну ў полымі і спрабаваў дастаць зь яе цела, стралялі зь лесу. Міліцыя не пацьвярджае і не абвяргае гэтага паведамленьня: «Правяраюцца розныя вэрсіі здарэньня, працягваецца праца для выяўленьня абставінаў пагібелі мужчыны і загараньня аўтамабіля».