39 удзельнікаў з 13 краін Эўропы сабраліся ў «Красным Бары» на чэмпіянат Эўропы ў вабленьні аленяў. Арганізатарамі выступілі Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў і паляўнічая гаспадарка «Красны Бор». Удзельнікі спаборнічалі, хто лепш праімітуе розныя віды голасу аленя ў шлюбны пэрыяд.