Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за «іншыя дзеяньні сэксуальнага характару зь непаўналетнімі» сам падаў у суд на журналістаў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў Вячаславу Давыдовічу ў пазове да журналістаў Tut.by. Давыдовіч хацеў спагнаць з журналістаў 50 тысяч рублёў і плату за паслугі адваката. Пра рашэньне суду паведамляе Tut.by.

Вячаслаў Давыдовіч, які быў асуджаны за «іншыя дзеяньні сэксуальнага характару з непаўналетнімі» і «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць» правеў за кратамі 5 гадоў і выйшаў на волі. Ён зьвярнуўся ў суд з пазовам аб кампэнсацыі яму маральнай шкоды, бо вырашыў, што некаторыя публікацыі Tut.by ганьбяць яго гонар і годнасьць.

Вячаслаў Давыдовіч патрабаваў 50 тысяч рублёў кампэнсацыі і аплаты паслуг адваката. На судзе Давыдовіч не пагадзіўся ні з аніводным абвінавачваньнем у свой бок і аспрэчваў вырак у Вярхоўным судзе. Але яму прысудзілі 5 гадоў паводле двух крымінальных артыкулаў.

Суд Маскоўскага раёну Менску не ўхваліў пазоў Давыдовіча да журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG