Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі консул наведаў фігурантаў карупцыйных спраў, у тым ліку зьвязанай з былым ахоўнікам Лукашэнкі


Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Менску
Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Менску

Пра гэта паведамляе прэс-сакратар расейскай амбасады ў Беларусі Аляксей Маскалёў. Ён ня стаў удакладняць, колькі расейскіх грамадзянаў затрымана па гэтай справе, якія іх прозьвішчы і якія кампаніі яны прадстаўляюць.

Расейскі консул убачыўся з затрыманымі за дачу хабараў грамадзянамі Расеі. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Беларускі бок задаволіў наш запыт аб сустрэчы, — сказаў Аляксей Маскалёў. — Расейскі консул 15 траўня сустрэўся з грамадзянамі Расеі, якія былі затрыманыя КДБ Беларусі і знаходзяцца пад вартай у сувязі з абвінавачваньнямі ў хабарніцтве».

«Пасольства праводзіць усе неабходныя працэдурныя мерапрыемствы па абароне інтарэсаў нашых грамадзян Расійскай Федэрацыі», — дапоўніў прэс-сакратар.

4 траўня КДБ Беларусі паведаміў пра затрыманьне намесьніка дзяржсакратара Савета бясьпекі Беларусі Андрэя Уцюрына і генэральнага дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава. Абодва затрыманыя за хабар ад прадстаўнікоў расейскіх кампаній, адзначалася ў паведамленьні КДБ.

Андрэй Уцюрын ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі, ад 2007 — ейны кіраўнік. Займаў гэтую пасаду цягам 7 гадоў — найдаўжэй за ўсіх іншых кіраўнікоў. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме».

У 2010 годзе казаў, што на загад Аляксандра Лукашэнкі займаўся дастаўкай у Менск уцеклага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева. Палкоўнік Андрэй Уцюрын быў прызначаны намесьнікам дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG