Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага літаратара абралі ў кіраўніцтва швэдзкага ПЭН-клюбу


Дзьмітрый Плакс (Фота Elisabeth Lagerstedt)
Дзьмітрый Плакс (Фота Elisabeth Lagerstedt)

Беларускага літаратара Дзьмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленьне швэдзкага ПЭН-клюбу.

Дзьмітры Плакс — пісьменьнік, перакладчык, журналіст, радыёпрадусар. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік беларускай службы Радыё Швэцыі (2004-2009).

ПЭН-клюб — міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае пісьменьнікаў, паэтаў і журналістаў. Мэта арганізацыі — садзейнічаць творчаму супрацоўніцтву пісьменьнікаў усяго сьвету і падтрымліваць тых літаратараў, якія церпяць перасьлед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG