Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане прынялі закон аб прыцягненьні да адказнасьці экс-прэзыдэнтаў


Былыя прэзыдэнты Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў і Роза Атунбаева
Былыя прэзыдэнты Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў і Роза Атунбаева

Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жээнбекаў падпісаў папраўкі ў закон аб гарантыях дзейнасьці прэзыдэнта, якія прадугледжваюць мэханізмы прыцягненьня да адказнасьці экс-прэзыдэнта, паведаміла кіргіская рэдакцыя нашага радыё. Адпаведны законапраект парлямэнт Кіргізстану ўхваліў 4 красавіка.

У прыватнасьці, былы кіраўнік дзяржавы можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці пасьля пазбаўленьня яго статусу экс-прэзыдэнта, што можа адбыцца толькі на падставе высунутага парлямэнтам абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства, пацьверджанага заключэньнем генэральнага пракурора.

Акрамя таго, згодна з артыкулам 11 закону, экс-прэзыдэнт ня можа займаць палітычныя і спэцыяльныя пасады ў органах дзяржаўнай улады, а таксама займаць пасады ў кіруючых органах палітычнай партыі альбо іншым чынам удзельнічаць у дзейнасьці палітычнай партыі. У выпадку невыкананьня экс-прэзыдэнтам гэтых правілаў дзейны прэзыдэнт можа спыніць экс-кіраўніку дзяржавы ўсе дзяржаўныя гарантыі, а таксама матэрыяльнае і іншае забесьпячэнне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту.

Статус экс-прэзыдэнта Кіргізстану маюць Роза Атунбаева і Алмазбек Атамбаеў. Колішнія прэзыдэнты Аскар Акаеў і Курманбек Бакіеў былі пазбаўленыя гэтага статусу.

Закон уступае ў сілу па заканчэньні 10 дзён з дня яго афіцыйнага апублікаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG