Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепш, чым у Манака. Якое месца заняла Беларусь у рэйтынгу абароны правоў ЛГБТ


ЛГБТ-клюмба насупраць сядзібы МУС
ЛГБТ-клюмба насупраць сядзібы МУС

Беларусь займае 43 месца сярод 49 краін Эўропы ў галіне абароны правоў ЛГБТ супольнасьці. Адпаведны рэйтынг, які склала праваабарончая група ILGA-Europe, апублікавалі 13 траўня на штогадовым міжурадавым форуме, прысьвечаным Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.

Як адзначаюць праваабаронцы, упершыню за дзесяцігадовую гісторыю рэйтынгу індэксы краін рухаюцца ў адваротным кірунку, праз згортваньне пэўных праграм або зьмяненьне заканадаўства.

«Вясёлкавы рэйтынг» ацэньвае краіны ў адпаведнасьці зь іх заканадаўствам і палітыка ц дачыненьні да ЛГБТ па шкале ад 0 да 100%, дзе 0% — грубыя парушэньні правоў чалавека і дыскрымінацыя да 100% — павага правоў чалавека, цалкам роўныя правы для меншасьцяў у грамадзтве.

Праваабаронцы выкарыстоўваюць адпаведны набор крытэраў — у гэтым годзе іх 69. Крытэры падзеленыя на шэсьць тэматычных катэгорый: роўнасьць і недыскрымінацыя; сям’я; злачынствы па прыкмеце нянавісьці і распальваньне нянавісьці; прававое прызнаньне палоў і цялеснай недатыкальнасьці; грамадзянская супольнасьць; прытулак.

Згодна з гэтымі крытэрамі Беларусь атрымала 13,43%, апярэдзіўшы Сан-Марына і Манака.

Першае месца ў рэйтынгу чацьвёрты год запар займае Мальта (90,35%), далей ідуць Бэльгія (73,08%) і Люксэмбург (70,40%). У першую пяцёрку таксама трапілі Фінляндыя (69,27%) і Данія (67,86%).

Замыкаюць «Вясёлкавы рэйтынг» Расея (10,20%), Армэнія (6,4%), Турцыя (5,16%) і Азэрбайджан (3,33%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG