Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: абʼём ваеннай супрацы зь Беларусьсю перавысіў 1 мільярд даляраў


Ілюстрацыйнае фота. Міжнародная выстава ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі MILEX - 2017
Ілюстрацыйнае фота. Міжнародная выстава ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі MILEX - 2017

«Рособоронэкспорт», які ўваходзіць у расейскую дзяржаўную карпарацыю «Ростех», за 18 гадоў падпісаў зь Беларусьсю дамоваў на суму звыш 1 мільярда даляраў. Пра гэта заявіў генэральны дырэктар кампаніі Аляксандар Міхееў з нагоду ўдзелу «Рособоронэкспорта» ў міжнароднай выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі Milex2019, якая пройдзе ў Менску з 15 да 18 траўня.

«Спэктар узаемных інтарэсаў незвычайна шырокі: ад паставак фінальнай прадукцыі і камплектуючых да сумесных навукова-дасьледчых і практычных праектаў у абароннай сфэры», — сказаў Міхееў.

«Рособоронэкспорт» — адзіная ў Расеі дзяржаўная арганізацыя па экспарту ўсяго спэктру прадукцыі, паслуг і тэхналёгій вайсковага і двайнога значэньня.

Агульная плошча расейскай экспазыцыі на Milex-2019 складзе больш 500 квадратных мэтраў. На выставе сваю прадукцыю прадставяць 8 расейскіх холдынгаў абароннай прамысловасьці, піша Tut.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG