Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі супраць заснавальніка WikiLeaks адкрылі справу за згвалтаваньне


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Швэцыя зноў адкрывае папярэдняе крымінальнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа па абвінавачваньні ў згвалтаваньні. Пра гэта заявіў прадстаўнік пракуратуры Швэцыі, — паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Асанж у 2012 годзе схаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лёндане, каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю па абвінавачваньні ў згвалтаваньні. Пасьля справа ў Швэцыі была закрытая. У мінулым месяцы эквадорскія ўлады пазбавілі Асанжа прытулку і выдалі брытанскім уладам.

Цяпер ён адбывае ў брытанскай турме тэрмін 50 месяцаў за парушэньне ўмоў вызваленьня пад заклад. Акрамя таго, суд разглядае справу аб яго экстрадыцыі ў ЗША. Ці будзе цяпер Швэцыя зьвяртацца з запытам аб яго экстрадыцыі — пакуль не паведамляецца.

Грамадзянін Аўстраліі Асанж заснаваў WikiLeaks у 2006 годзе. Некалькі гадоў на партале былі публікаваліся тысячы сакрэтных дакумэнтаў ЗША аб ходзе вайны ў Аўганістане і Іраку, у тым ліку аб інцыдэнтах, зьвязаных з расстрэлам мірных жыхароў. У ЗША за несанкцыянаваную публікацыю дакумэнтаў Дзярждэпартамэнта аўстралійцу пагражае працяглы турэмны тэрмін, а патэнцыйна — і сьмяротнае пакараньне, прадугледжаная законам аб шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG