Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст Раманчук зрабіў дзясяткі прапановаў Радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва. А яго адтуль выключылі


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

Аляксандр Лукашэнка скараціў агульны склад дзяржаўнай Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва на 4 чалавекі. У лік выключаных трапіў Яраслаў Раманчук, якога Лукашэнка асабіста пажадаў бачыць у Радзе у 2017-м годзе.

Адпаведны ўказ указам ад 11 траўня 2019 г. № 173 разьмешчаны на афіцыйным сайце.

Яраслаў Раманчук быў сябрам Рады з кастрычніка 2017. Ягоная актыўнасьць падчас паседжаньняў Рады абмяркоўвалася падчас Вялікай размовы з прэзыдэнтам. У выніку Аляксандр Лукашэнка прапанаваў даць эканамісту ў кіраваньне стратны калгас.

Разам з Яраславам Раманчуком месца ў Радзе пазбавіліся кіраўнікі іншых бізнэс-арганізацый. Аднак указ прадугледжвае ўдзел у працы Рады прадстаўнікоў саюзаў прадпрымальнікаў у якасьці афіцыйных партнэраў. У Раду ўвайшлі новыя сябры, сярод якіх сябра праўленьня групы кампаній «А-100» Надзея Мацьвеёнак, генэральны дырэктар холдынгу «Група кампаній ПРОТОС» Мікалай Сыс, генэральны дырэктар «Кока-кола» у Беларусі Аляксандр Дзянісаў.

У лютым 2017 сам Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасьць працай Рады і яе склад быў значна абноўлены.

Яраслаў Раманчук у інтэрвію Радыё свабода казаў, што што любы дзяржаўны орган, калі прадстаўляць у ім сваю пазыцыю адкрыта і абгрунтоўваць яе навукова, можа быць карысным. На першым жа паседжаньні ён зрабіў шэраг прапановаў, а праз паўгода апублікаваў у сваім акаўнце ў фэйсбуку аналіз працы Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG