Аляксандар Лукашэнка 10 траўня падпісаў дэкрэт № 3 «Аб дадатковых мэтадах барацьбы з карупцыяй».
Указ забараняе асуджаным за карупцыйныя злачынствы:
- прадстаўляць умоўна-датэрміновае вызваленьне;
- замяняць неадбытую частку пакараньня больш мяккім.
20 сьнежня 2018 году Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы.
Паводле Крымінальнага кодэксу
- атрыманьне хабару караецца пазбаўленьнем волі на 3–15 гадоў;
- злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі — пазбаўленьнем волі на 3–10 гадоў;
- даваньне хабару — пазбаўленьнем волі да 10 гадоў.