Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аўтара папулярнага тэлеграм-каналу ў Расеі завялі крымінальную справу


Суразмоўца агенцтва ТАСС распавёў, што прадусар папулярнага расейскага телеграм-каналу Mash хацеў атрымаць у Маскоўскага цэнтра аўтаматызаванага кіраваньня паветраным рухам інфармацыю пра катастрофу SSJ-100 у «Шарамецьцева».

Сёньня раніцай ў рэдакцыі телеграм-канала Mash прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі некалькі кампутараў, агледзелі дакумэнты і адвезьлі супрацоўнікаў на допыт.

Сьледзтва ўзбудзіла ў дачыненьні да прадусара Telegram-канала Mash Міхаіла Кумброва крымінальную справу аб выкарыстаньні падробленага дакумэнта, паведамілі ТАСС у пятніцу ў праваахоўных органах Масквы.
Раней затрыманьне свайго супрацоўніка, які працаваў над сюжэтам пра катастрофу самалёта SSJ-100 у аэрапорце «Шарамецьцева», пацьвердзіў Mash. У телеграм-канале, аднак, заявілі, што ён ня меў пры сабе падробленых дакумэнтаў.

Выданьне РБК пісала, што гаворка ідзе пра падроблены блянк запыту Генпракуратуры.

Самалёт «Аэрафлота» SSJ-100, які выляцеў 5 траўня з «Шарамецьцева» ў Мурманск, прыкладна праз 30 хвілін вярнуўся ў аэрапорт, дзе зьдзейсьніў аварыйную пасадку і загарэўся. На борце знаходзіліся 73 пасажыры і пяць чальцоў экіпажа. Загінуў 41 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG